Электронныя бібліятэкі
Найбуйнейшы расійскі інфармацыйна-аналітычны партал у галіне навукі, тэхналогіі, медыцыны і адукацыі, які змяшчае рэфераты і поўныя тэксты больш за 21 млн. навуковых артыкулаў і публікацый, у тым ліку электронныя версіі больш за 4400 расійскіх навукова-тэхнічных часопісаў, з якіх больш за 3800 часопісаў у адкрытым доступе.
КіберЛенінка навуковая электронная бібліятэка адкрытага доступу, асноўнымі задачамі якой з'яўляецца папулярызацыя навукі і навуковай дзейнасці, грамадскі кантроль якасці навуковых публікацый, развіццё міждысцыплінарных даследаванняў, сучаснага інстытута навуковай рэцэнзіі і павышэнне цытуемасці (цытаванасці) расійскай навукі.
Замежныя дысертацыі ў адкрытым доступе
Аўтарэфераты электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. Вашай увазе прадстаўлены поўныя тэксты аўтарэфератаў дысертацый па розных галінах.
NDLTD (The Networked Digital Library of Theses and Dissertations) - метапашуковая сістэма. Забяспечвае пошук паўнатэкставых дысертацый адкрытага доступу або звестак аб дысертацыях абмежаванага доступу сярод 4 млн. дакументаў.
DART-Europe - дысертацыі з бібліятэк Еўропы на англійскай і іншых еўрапейскіх мовах. Каля 500 тыс. работ навукоўцаў з 600 універсітэтаў 28 краін Еўропы. Усе працы знаходзяцца ў адкрытым доступе.
HAL - дысертацыі і артыкулы супрацоўнікаў навукова-адукацыйных устаноў Францыі ў асноўным англійская і французская мовы. Агульная колькасць дакументаў 1 млн, адкрыты доступ да поўных тэкстаў 350 тыс. прац.
CiNii Dissertations - дысертацыі на доктарскую ступень універсітэтаў і інстытутаў Японіі, бібліяграфічная інфармацыя па дысертацыям у адкрытым доступе на японскай і англійскай мовах. Колькасць дакументаў: 230 тыс. дысертацый ад National Diet Library і універсітэтаў, 600 тыс. бібліяграфічных спасылак.
Інтэрнэт-каталогі
OpenDOAR - каталог адкрытых электронных архіваў аб'ядноўвае з больш чым 2.800 рэпазіторыяў навуковай інфармацыі і дае магчымасць адбору і пошуку адкрытых архіваў па геаграфічнаму становішчу, тыпу матэрыялаў і прадметнай вобласці, мове і інш.
Directory of Open Access Journals (DOAJ) - - інтэрнэт-каталог, індэксуе і забяспечвае доступ да рэцэнзуемых часопісаў высокай якасці, прадстаўленых у адкрытым доступе.
DOAB - інтэрнэт-каталог, індэксуе і забяспечвае доступ да рэцэнзуемых часопісаў высокай якасці, прадстаўленых у адкрытым доступе.
Калекцыі сусветных выдавецтваў ў адкрытым доступе
SpringerOpen - больш за 160 рэцэнзуемых часопісаў рознай тэматыкі выдавецтва Springer ў адкрытым доступе.
Open access journals Oxford University Press - адкрыты доступ да часопісаў па медыцыне, натуральных (прыродазнаўчых) навуках і тэхнічных навуках выдавецтва Oxford University Press.
Oxford Open Access Books - 18 кніг у адкрытым доступе па гісторыі, эканоміцы, юрыспрудэнцыі выдавецтва Oxford University Press.

Часопісы ў адкрытым доступе:
Кнігі ў адкрытым доступе:
ScienceDirect - паўнатэкставая база даных, крыніца якаснай навукова-тэхнічнай і медыцынскай інфармацыі, якая змяшчае 25% сусветнага рынку навуковых публікацый. У поўным адкрытым доступе 472 часопіса і 12 кніг, у частковым доступе - 1692 часопіса. Тэматычная калекцыя "Сацыяльныя і гуманітарныя навукі» змяшчае 489 часопісаў ў адкрытым доступе.