>
Жадаем прафесарска-выкладчыцкаму складу новых дасягненняў, натхнення і цярпення ў іх нялёгкай прафесіі! А студэнтам - выдатнай вучобы, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і вясёлага незабыўнага студэнцкага жыцця! Ваша бібліятэка
2019 год – Год малой радзімы
Бібліятэка БДЭУ - найбуйнейшая універсітэцкая бібліятэка эканамічнага профілю
Базы дадзеных, якімі Вы можаце скарыстацца ў нас
Базы дадзеных, якімі Вы можаце скарыстацца ў нас
Свет - для ўсіх. Бібліятэка - для кожнага
Чытальная зала навуковай і замежнай літаратуры
Цэнтральная чытальная зала
Выданні з фонду бібліятэкі БДЭУ
Камфортныя ўмовы
Літаратура па актуальных пытаннях
Індывідуальны падыход
Сучаснае абсталяванне
Вялікая колькасць працоўных месцаў

Кантакты

Бібліятэка БДЭУ

Загадчык бібліятэкай - Пятрэева Святлана Віктараўна (каб. № 13).
Tэл: 209-88-92 (унутр. 10-27).
Факс: 209-78-12
e-mail: petreeva_s@bseu.by
Намеснік загадчыка - Жбанкова Тамара Аляксандраўна (каб. № 7).
Tэл: 209-88-06 (унутр.10-37).
e-mail: zambibl@bseu.by

Абанемент вучэбнай літаратуры (каб. № 2)

Забяспечвае навучальны працэс і ажыццяўляе бібліятэчнае абслугоўванне студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта. Вучэбная літаратура выдаецца ў аўтаматызаваным рэжыме на семестр або на год у адпаведнасці з вучэбнымі планамі і праграмамі універсітэта.
Загадчыца аддзела - Еўсеева Тамара Пятроўна.
Tэл: 209-78-13 (унутр.10-33).
e-mail: biblaul@bseu.by

Абанемент навуковай і мастацкай літаратуры (каб. № 3)

Праводзіць запіс прафесарска-выкладчыцкага саставу, супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў універсітэта, ажыццяўляе інфармацыйнае забеспячэнне навукова-даследчай дзейнасці. На абанеменце маецца фонд дысертацый і аўтарэфератаў, калекцыя прац выкладчыкаў БДЭУ і фонд рэдкіх і каштоўных выданняў. Чытачы могуць самастойна выбраць выданні ў адкрытым доступе, а таксама атрымаць навуковую і мастацкую літаратуру на дом. Да паслуг чытачоў: выданні па эканоміцы і гісторыі, псіхалогіі і дамаводстве, кулінарыі, спорце і медыцыне, класічныя і сучасныя мастацкія творы.
Загадчыца аддзела - Андрэенкова Іна Уладзіміраўна.
Tэл: 209-78-14 (унутр.10-31).
e-mail: biblnauka@bseu.by

Цэнтральная чытальная зала (каб. № 5)

Прапануе карыстальнікам актуальную і найноўшую даведачную і энцыклапедычную літаратуру, а таксама навуковыя і вучэбныя выданні па ўсіх галінах ведаў (эканоміцы, сацыялогіі, паліталогіі, гісторыі, філасофіі, псіхалогіі і педагогіцы, культуры і г.д.). Таксама ў адкрытым доступе знаходзяцца перыядычныя выданні за апошнія 5 гадоў. Ёсць бясплатны доступ да інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi. Зала аснашчана сучаснай камфартабельнай мэбляй як для групавой, так і індывідуальнай работы студэнтаў, камп'ютарамі з доступам да баз даных, электроннага каталога, сеткі Інтэрнэт, ксераксам.
Загадчыца аддзела - Шавейка Алена Іванаўна.
Tэл: 229-12-30 (унутр.10-30).
e-mail: biblreader@bseu.by

Зала электронных рэсурсаў (каб. № 1)

Забяспечвае доступ да электронных рэсурсаў бібліятэкі: паўнатэкставых баз даных, перыёдыкі, электроннай бібліятэкі БДЭУ і каталога. Для зручнасці карыстальнікаў праведзены беспарольны інтэрнэт і WI-FI, абсталяваны рабочыя месцы для самастойнай работы з камп'ютарнымі офіснымі праграмамі. Выдзелена прастора для групавой работы, рэлакс-зона, даецца доступ да архіва часопісаў 1973-2013 гг..
Загадчыца аддзела - Васіленка Дарыя Міхайлаўна .
Tэл: 229-12-34 (унутр.10-34).
e-mail: biblopi@bseu.by;

Чытальная зала навуковай і замежнай літаратуры (файе 1-го корп., каб. 107)

Забяспечвае комплекснае інфармацыйнае абслугоўванне навуковых супрацоўнікаў, прафесарска-выкладчыцкага саставу ўніверсітэта, аспірантаў, магістрантаў і другіх катэгорый чытачоў. Да паслуг карыстальнікаў навуковыя выданні па эканоміцы за апошнія 5 гадоў, а таксама літаратура на замежных мовах: арыгінальныя выданні, вучэбная літаратура, перыядычныя і даведачныя выданні, аўдыявізуальныя матэрыялы.
Загадчыца аддзела - Александровіч Аксана Дзмітрыеўна.
Tэл: 229-12-25 (унутр.41-01).
e-mail: biblinzal@bseu.by

Арганізацыйна-метадычны аддзел (каб. № 8)

Распрацоўвае нарматыўна-вытворчую дакументацыю: каардынуе работу структурных падраздзяленняў бібліятэкі, узаемадзейнічае з кафедрамі ўніверсітэта, бібліятэкамі каледжаў. Арганізуе рэкламныя мерапрыемствы з мэтай пашырэння выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў і паслуг бібліятэкі, праводзіць сацыякультурную і гуманітарна-асветніцкую работу сярод студэнтаў, каардынуе выставачную дзейнасць у бібліятэцы. Займаецца падрыхтоўкай мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэкі.
Загадчыца аддзела - Александровіч Аксана Дзмітрыеўна.
Tэл: 229-12-22 (унутр. 10-22).
e-mail: biblmetod@bseu.by

Аддзел камплектавання (каб. № 11)

Ажыццяўляе камплектаванне фонду бібліятэкі і яго ўлік, афармляе падпіску на перыядычныя выданні і паўнатэкставыя базы даных, вядзе кнігаабмен з другімі бібліятэкамі, прымае ў дар літаратуру ад фізічных і юрыдычных асоб, вядзе ўлік кнігазабяспечанасці навучальнай літаратурай, афармляе замену кніг, згубленых чытачамі.
Загадчыца аддзела - Глінская Алена Георгіеўна.
Tэл: 229-12-35 (унутр. 10-25; 10-35)
Факс: 209-78-12
e-mail: biblok@bseu.by; e-mail: glinska@bseu.by

Аддзел навуковай апрацоўкі дакументаў (каб. № 12)

Ажыццяўляе тэхнічную і навуковую апрацоўку дакументаў у адпаведнасці з нацыянальнымі стандартамі і правіламі. Арганізуе і актуалізуе электронны і традыцыйныя каталогі бібліятэкі.
Загадчыца аддзела - Гурыновіч Іна Мікалаеўна.
Tэл: 229-12-23 (унутр. 10-26).
e-mail: katalog@bseu.by

Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел (каб. № 10)

Ажыццяўляе інфармацыйнае абслугоўванне студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў БДЭУ, выконвае бібліяграфічныя даведкі для ўсіх катэгорый карыстальнікаў, праводзіць вучэбныя трэнінгі, якія фарміруюць навыкі па выкарыстанні паўнатэкставых баз даных і пошуку дакументаў у сістэме каталогаў бібліятэкі, арганізуе інфармацыйнае суправаджэнне канферэнцый і семінараў, праводзіць комплексныя мерапрыемствы пад назвай «Дзень кафедры». Займаецца вывучэннем пытанняў публікацыйнай актыўнасці вучоных БДЭУ. Ажыццяўляе рэгістрацыю выкладчыкаў у Расійскім індэксе навуковага цытавання і аказвае садзейнічанне ў стварэнні профіляў вучоных у Акадэміі Google. Арганізуе і актуалізуе Каталог артыкулаў бібліятэкі.
Загадчыца аддзела - Котава Алена Васільеўна.
Tэл: 229-12-24 (унутр. 10-24; 10-36).
e-mail: biblinf@bseu.by

Аддзел электронных інфармацыйных рэсурсаў (каб. № 6)

Фарміруе Электронную бібліятэку ў адпаведнасці з профілем універсітэта і інфармацыйнымі патрэбнасцямі карыстальнікаў, садзейнічаючы павышэнню пазіцый БДЭУ ў міжнародных рэйтынгах. Аддзел узаемадзейнічае са структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта па пытаннях арганізацыі фонду электронных дакументаў, аказвае метадычную дапамогу ў стварэнні вучэбна-метадычных матэрыялаў. Ажыццяўляе абслугоўванне аддаленых карыстальнікаў у рамках службы электроннай дастаўкі дакументаў. Выпускае штомесячны бюлетэнь новых паступленняў.
Загадчыца аддзела - Сарагавец Алеся Уладзіміраўна.
Tэл: 229-12-20 (унутр.10-21).
e-mail: mba@bseu.by

Сектар камп'ютарызацыі (каб. № 9)

Забяспечвае лакальны і аддалены доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі. Сочыць за тэхнічным станам камп'ютарнай тэхнікі і аргтэхнікі. Суправаджае аўтаматызаваную інфармацыйна-бібліятэчную сістэму MARC-SQL, сайт бібліятэкі БДЭУ, вядзе афіцыйныя старонкі бібліятэкі ў сацыяльных сетках. Каардынуе работу па ўкараненні новых камп'ютарных тэхналогій у дзейнасць бібліятэкі.
Заведующая сектором - Шaўцоў Рaман Ігaрaвіч.
Tэл: 209-88-05 (унутр. 10-23).
e-mail: bibl@bseu.by

Бібліятэка факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі (5 вучебны корпус)

Абслугоўвае студэнтаў, прафесарска-выкладчыцкі састаў факультэта і слухачоў «Кансалтгандальцэнтра». Камплектуе фонд профільнымі выданнямі па гандлёвай і турыстычнай тэматыках. Штомесяц рыхтуе спісы аб новых паступленнях.
Загадчыца аддзела - Хаванская Наталля Аляксандраўна.
Tэл: 209-79-35 (унутр.15-35).
e-mail: biblft@bseu.by

Бібліятэка факультэта права (8 вучебны корпус)

Ажыццяўляе аператыўнае бібліятэчна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне прафесарска-выкладчыцкага саставу, студэнтаў, супрацоўнікаў факультэта права і слухачоў «Кансалтгандальцэнтра». Прыярытэтны напрамак у камплектаванні фонду – літаратура і перыядычныя выданні па юрыспрудэнцыі. Чытачы маюць магчымасць карыстацца нарматыўна-прававымі базамі даных.
Загадчыца аддзела - Шахавец Алена Леанідаўна.
Tэл: 209-79-45 (унутр.18-10).
e-mail: bibl_pravo@bseu.by

Яндекс.Метрика