Бібліятэка БДЭУ - найбуйнейшая універсітэцкая бібліятэка эканамічнага профілю
Базы дадзеных, якімі Вы можаце скарыстацца ў нас
Базы дадзеных, якімі Вы можаце скарыстацца ў нас
Свет - для ўсіх. Бібліятэка - для кожнага
Чытальная зала навуковай і замежнай літаратуры
Цэнтральная чытальная зала
ыданні з фонду бібліятэкі БДЭУ
Камфортныя ўмовы
Літаратура па актуальных пытаннях
Індывідуальны падыход
Сучаснае абсталяванне
Вялікая колькасць працоўных месцаў

Запіс у цэнтральную бібліятэку і выдача вучэбнай літаратуры на дом (каб. 2)

Першакурснікі ў верасні-кастрычніку запісваюцца ў бібліятэку на падставе загаду аб залічэнні ў БДЭУ. Запіс чытачоў і выдача камплектаў падручнікаў праводзіцца на абанеменце вучэбнай літаратуры. Пры сабе неабходна мець студэнцкі білет або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Камплект падручнікаў выдаецца ў аўтаматызаваным рэжыме тэрмінам на семестр або навучальны год у адпаведнасці з вучэбнымі планамі. Вучэбная літаратура на новы семестр выдаецца толькі пасля поўнага разліку з бібліятэкай па папярэднім семестры.

Выдача навуковай і мастацкай літаратуры на дом (каб. 3)

На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры кнігі на тэрмін да 3-х тыдняў у колькасці не больш за пяць асобнікаў пры прад'яўленні студэнцкага білета або пасведчання супрацоўніка ўніверсітэта. Можна падоўжыць карыстанне кнігамі на тэрмін да 2-х тыдняў пры ўмове адсутнасці попыту на гэтыя выданні.

Выданні можна самастойна падабраць у фондзе адкрытага доступу або запоўніць чытацкае патрабаванне на кнігу, знойдзеную ў электронным каталогу кніг..

Выдача літаратуры ў цэнтральнай чытальнай зале (каб. 5)

У фондзе цэнтральнай чытальнай залы ў адкрытым доступе знаходзіцца вучэбная і дадатковая літаратура, слоўнікі, энцыклапедыі, статыстычныя зборнікі, часопісы. Літаратура выдаецца падчас працы чытальнай залы. Акрамя таго, можна скарыстацца платнай паслугай «Начны абанемент». Каб атрымаць кнігі або часопісы трэба прад’явіць студэнцкі білет або другі дакумент, які сведчыць асобу. Можна самастойна падабраць выданні ў фондзе адкрытага доступу або запоўніць чытацкае патрабаванне на кнігу, знойдзеную ў электронным каталогу.

У зале прадстаўляецца доступ к электроннаму каталогу, электроннай бібліятэцы БДЭУ, профільным рэсурсам ІНТЭРНЭТ, паўнатэкставым і нарматыўна-прававым базам дадзеных.

У цэнтральнай чытальнай зале абсталяваны месцы для індывідуальнай і калектыўнай працы, выдзелена зона зносін і адпачынку, працуе бясплатны Wi-Fi. Для выгоды чытачоў у зале ўсталяваны мультыфункцыянальны аппарат RoboCopy (сканаванне, ксеракопія, раздрукоўка матэрыялаў з USB-носьбітаў).

Выдача літаратуры ў чытальнай зале навуковай і замежнай літаратуры (фае 1-га навучальнага корпуса, каб. 107)

Чытальная зала навуковай і замежнай літаратуры - месца, дзе студэнты і выкладчыкі маюць магчымасць у спакойнай абстаноўцы займацца, вывучаць літаратуру, рыхтаваць даследаванні. Пры ўваходзе ў чытальную залу варта прад'явіць бібліятэкару студэнцкі білет або пасведчанне супрацоўніка ўніверсітэта.

Фонд уключае ў сябе навуковыя выданні па эканоміцы за апошнія гады і прызначаны для выкарыстання ў чытальнай зале.

Да паслуг чытачоў літаратура на замежных мовах: арыгінальныя навуковыя замежныя выданні, навучальныя дапаможнікі, перыядычныя і даведачныя выданні.

У зале прадастаўляецца доступ да электроннага каталога, электроннай бібліятэкі БДЭУ, да профільных рэсурсаў Інтэрнэт, паўнатэкставых і нарматыўна-прававых баз дадзеных. Можна скарыстацца аўдыявізуальнымі і іншымі дакументамі (DVD і CD-ROM).

Зала электронных рэсурсаў (каб. 1)

Зала электронных рэсурсаў абсталяваны сучаснымі камп’ютарамі для індывідуальнай працы. Тут адкрыты доступ да электронных рэсурсаў бібліятэкі: электроннага каталога, электроннай бібліятэкі БДЭУ, паўнатэкставых і нарматыўна-прававых баз даных, профільных рэсурсаў Інтэрнэт.

Для выгоды чытачоў выдзелена прастора для групавой працы, рэлакс-зона, працуе бясплатны Wi-Fi. Кожны чытач можа прыняць удзел у грамадскім руху "Буккросінг". У свабодным доступе знаходзяцца газеты.

Для працы ў зале электронных рэсурсаў неабходна прад'явіць студэнцкі білет або пасведчанне супрацоўніка універсітэта.

Запіс у бібліятэкі-філіялы

Першакурснікі Факультэта права і Факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі запісваюцца на падставе загаду аб залічэнні ў БДЭУ.

Запис чытачоў праводзіцца па адрасу:

Факультэт права – пр-т Ракасоўскага, 65, корп.8, пакой 34.

Факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі – вул. Свярдлова 7, корп. 5, пакой 202.

Пры сабе неабходна мець студэнцкі білет, або дакумент засведчываюшчы асобу. Літаратура выдаецца ў адпавяданні з правіламі карыстання бібліятэкай – філіялам.

Слухачам КГЦ

Слухачы Факультэта перападрыхтоўкі “Кансалгандальцэнтр” запісваюцца ў бібліятэку факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі. Для запісу неабходна мець пры сабе білет слухача.

Падручнікі выдаюцца на абанеменце бібліятэкі ФКТІ на семестр. Навуковая літаратура – на 3 нядзелі. Заяўка на вучэбную літаратуру прымаецца таксама па тэлефоне: 209-79-35.

Слухачы маюць магчымасць карыстацца інфармацыйнымі электроннымі рэсурсамі бібліятэкі ( электронны каталог, Кансультант Плюс (прававая база), электронная бібліятэка і інш.) або ўкамп’ютарных класах вучэбнага корпусу дыстацыйна, праз сайт бібліятэкі. Ахвотнікі маюць магчымасць запісацца ў бібліятэку галоўнага корпусу на абанемент і чытальныя залы ( акрамя вучэбнага абанементу).

Факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі – Вул. Свярдлова 7, корп.5,пакой 202, тэл.: 209-79-35 (унутр.15-35).


Яндекс.Метрика