Бібліятэка БДЭУ - найбуйнейшая універсітэцкая бібліятэка эканамічнага профілю
Базы дадзеных, якімі Вы можаце скарыстацца ў нас
Базы дадзеных, якімі Вы можаце скарыстацца ў нас
Свет - для ўсіх. Бібліятэка - для кожнага
Чытальная зала навуковай і замежнай літаратуры
Цэнтральная чытальная зала
ыданні з фонду бібліятэкі БДЭУ
Камфортныя ўмовы
Літаратура па актуальных пытаннях
Індывідуальны падыход
Сучаснае абсталяванне
Вялікая колькасць працоўных месцаў

Як запісацца ў бібліятэку?

Студэнты запісваюцца ў бібліятэку на падставе загаду аб залічэнні ва ўніверсітэт па прад'яўленні студэнцкага білета або дакумента, які сведчыць асобу.

Для рэгістрацыі іншых катэгорый карыстальнікаў неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу, паведаміць звесткі для афармлення рэгістрацыйнай формы, вызначаных (зацверджаных) бібліятэкай, азнаёміцца з Правіламі карыстання бібліятэкай і пацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам.

Штогод чытачы абавязаны прайсці перарэгістрацыю з прад'яўленнем усёй, якая лічыцца за імі, літаратуры ва ўстаноўленыя бібліятэкай тэрміны.

Ці можна скарыстацца паслугамі бібліятэкі, не з’яўляючыся студэнтам БДЭУ?

Пры наяўнасці дакумента, які сведчыць асобу (пашпарта або віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь) можна скарыстацца паслугамі чытальных залаў: цэнтральнай чытальнай залай, чытальнай залай навуковай і замежнай літаратуры.

Для ўваходу ва ўніверсітэт неабходна атрымаць разавы пропуск у «Бюро пропускаў» навучальнага корпуса №2.

У якіх залах бібліятэкі выдаецца літаратура на дом?

Аддзелы абслугоўвання вучэбнай, навуковай, замежнай і мастацкай літаратурай выдаюць кнігі на дом. У цэнтральнай чытальнай зале можна скарыстацца дадатковай платнай паслугай «Начны абанемент», з дапамогай якой кнігі выдаюцца на дом на адну ноч па цане згодна прэйскуранта платных паслуг.

Як знайсці патрэбныя выданні?

З дапамогай электроннага каталога карыстальнік падбірае патрэбную яму літаратуру, запаўняе чытацкае патрабаванне і звяртаецца ў тое структурнае падраздзяленне бібліятэкі, дзе знаходзіцца патрэбнае яму выданне. Інструкцыю па пошуку ў элетронным каталогу можна спампаваць тут.

Электронным каталогам можна скарыстацца ў бібліятэцы і камп'ютарных класах. Базы дадзеных “Кнігі" і "Артыкулы за апошнія пяць гадоў" даступныя ў сеткі інтэрнэт.


Яндекс.Метрика