Бібліятэка БДЭУ - найбуйнейшая універсітэцкая бібліятэка эканамічнага профілю
Базы дадзеных, якімі Вы можаце скарыстацца ў нас
Базы дадзеных, якімі Вы можаце скарыстацца ў нас
Свет - для ўсіх. Бібліятэка - для кожнага
Чытальная зала навуковай і замежнай літаратуры
Цэнтральная чытальная зала
ыданні з фонду бібліятэкі БДЭУ
Камфортныя ўмовы
Літаратура па актуальных пытаннях
Індывідуальны падыход
Сучаснае абсталяванне
Вялікая колькасць працоўных месцаў

Карпаратыўныя праекты

БелАР

    Беларускі аналітычны роспіс артыкулаў (БелАР) - карпаратыўны праект па абмену бібліяграфічнай інфармацыяй. Створаны па ініцыятыве бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта сумесна з шэрагам універсітэцкіх бібліятэк Беларусі у 2002 г.

    На сённяшні дзень у праекце па стварэнні зводнай базы дадзеных аналітычных апісанняў артыкулаў з беларускіх навуковых часопісаў ўдзельнічаюць трынаццаць бібліятэк: БДЭУ (Мінск), ФБ БДУ (Мінск), ПДУ (Полацк), МДЛУ (Мінск), ВДУ (Віцебск), ВДТУ (Віцебск ), БРУ (Магілёў), БрДУ (Брэст), БДАТУ (Мінск), ВДМУ (Віцебск), БДУКМ (Мінск), БДТУ (Мінск) і БДПУ (Мінск).

    У снежні 2006 г. на базе бібліятэкі БДЭУ адбыўся рэспубліканскі навукова-практычны семінар па праблемах карпаратыўнага ўзаемадзеяння ў галіне абмену аналітычнымі бібліяграфічнымі апісаннямі - «Беларусь: рэалізацыя стратэгіі інфармацыйнага развіцця». У маі 2012 г. быў праведзены круглы стол «Бібліяграфія заўтрашняга дня: 10 гадоў у БелАР».

    Каардынатар праекта - Палаўкова Вольга Канстанцінаўна, вядучы бібліятэкар інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела бібліятэкі БДЭУ, каб. № 10, тэл. 229-12-24, тэл. / Факс: 209-78-12, e-mail: sbo@bseu.by

    Міжрэгіянальны аналітычны роспіс артыкулаў (МАРС) - гэта міжнародны праект па абмену бібліяграфічнай інфармацыяй, існуючы з 2001 г. Праект узнік па ініцыятыве груп расійскіх бібліятэк ВНУ: Саратаўскага, Чэлябінскага, Удмурцкага дзяржаўных універсітэтаў і Самарскага авіяцыйна-касмічнага універсітэта. Асноўнай мэтай праекта МАРС з'яўляецца карпаратыўная каталагізацыя дакументаў,стварэнне карпаратыўнай БД аналітычнага роспісу часопісных артыкулаў, ліквідацыя дубліравання ў рабоце бібліятэк-удзельніц праекта.

     У цяперашні час праект аб'ядноўвае каля 240 бібліятэк розных сістэм і ведамстваў, якія агульнымі намаганнямі ствараюць зводную бібліяграфічную базу дадзеных..

     Бібліятэка БДЭУ далучылася да праекту МАРС ў 2004 г. У сярэднім, у год бібліятэка атрымлівае каля 25000 якасных бібліяграфічных запісаў, а адсылае каля 1200 запісаў.

     Па стану на 2018/03/01 г. у зводнай БД утрымліваецца поўны аналітычны роспіс 2394 часопісаў(гэта 177.406 нумароў і 3.231.658 артыкулаў).

    Зводная база дадзеных не ўтрымлівае поўных тэкстаў выданняў. Для абмену паўнатэкставай інфармацыяй паміж удзельнікамі праекта дзейнічае сістэма ЭДД.

   Выкладчыкі БДЭУ маюць магчымасць правесці пошук інфармацыі ў БД МАРС, адабраць цікавыя ім публікацыі, выпісаць бібліяграфічныя звесткі і аформіць заказ на электронную дастаўку неабходных артыкулаў. Ўмовы заказа трэба папярэдне ўзгадніць у аддзеле электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі (каб. № 6) або па тэлефонах 10-21 (унутр.), 229-12-20 (гор.). Адказны супрацоўнік - Сансевіч Алена Віктараўна.

  УА "Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт» і Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў 2009 годзе заключылі Дагавор аб інфармацыйным узаемадзеянні. Прадметам дадзенага дагавора з'яўляецца супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай, некамерцыйнай аснове з мэтай умацавання двухбаковых адносін па развіццю працэсаў карпаратыўных сувязяў у галіне стварэння нацыянальнага інфармацыйнага рэсурса БД «Вучоныя Беларусі» і рацыянальнага яго выкарыстання.

    Прызначэнне БД – адлюстраваць сродкамі інфармацыйна-пошукавай сістэмы інфармацыю аб асобах, якія вядуць навуковую дзейнасць, арганізацыях, у якіх працуюць вучоныя, навуковых дынастыях / сем'ях Беларусі.

    БД уяўляе сабой інфармацыйны рэсурс, у якім кожны запіс адлюстроўвае канкрэтны аб'ект (асобу, навуковую дынастыю / сям'ю, арганізацыю) і змяшчае яго фактаграфічнае апісанне і іншую інфармацыю пра яго. Фарміраванне БД ажыццяўляецца сумесна з бібліятэкамі Рэспублікі Беларусь і іншымі ўстановамі краіны, якія валодваюць неабходнымі дадзенымі. Каардынатарам праекта з'яўляецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

    Бібліятэка БДЭУ запрашае дактароў і кандыдатаў навук БДЭУ да ўдзелу ў стварэнні БД "Вучоныя Беларусі". Звяртацца ў інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел бібліятэкі БДЭУ, пакой № 10, тэл. 229-12-24, тэл/факс: 209-78-12, e-mail: biblinf@bseu.by


Яндекс.Метрика