Бібліятэка БДЭУ - найбуйнейшая універсітэцкая бібліятэка эканамічнага профілю
Базы дадзеных, якімі Вы можаце скарыстацца ў нас
Базы дадзеных, якімі Вы можаце скарыстацца ў нас
Свет - для ўсіх. Бібліятэка - для кожнага
Чытальная зала навуковай і замежнай літаратуры
Цэнтральная чытальная зала
ыданні з фонду бібліятэкі БДЭУ
Камфортныя ўмовы
Літаратура па актуальных пытаннях
Індывідуальны падыход
Сучаснае абсталяванне
Вялікая колькасць працоўных месцаў

Бібліятэка з'яўляецца адным з найстарэйшых структурных падраздзяленняў БДЭУ і існуе з моманту стварэння Інстытута народнай гаспадаркі. Наяўнасць спецыялізаванай бібліятэкі стала адным з важных фактараў, якія паўплывалі на прызнанне БДЭУ вядучай ВНУ рэспублікі ў галіне эканамічнай адукацыі.


Загадчык бібліятэкай (з 1993 г.) Сяргей Вікенцьевіч Шандора з'яўляецца аўтарам публікацый па актуальных праблемах бібліятэчнай справы. Актыўны член Беларускай Бібліятэчнай Асацыяцыі.


Сёння бібліятэка займае адно з вядучых месцаў у адзінай навукова-адукацыйнай прасторы ўніверсітэта, забяспечваючы бібліятэчна-інфармацыйную падтрымку вучэбнай і навуковай дзейнасці БДЭУ, садзейнічаючы духоўна-маральнаму і культурнаму развіццю студэнцкай моладзі.


У цяперашні час найбагацейшы фонд бібліятэкі налічвае каля 1,3 млн. выданняў: манаграфій, падручнікаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў, даведнікаў, дысертацый і аўтарэфератаў, часопісаў, газет, як на папяровых, так і на электронных носьбітах. Унікальным па паўнаце і аб'ёму фондам карыстаюцца больш за 20 тыс. чытачоў, сярод якіх не толькі студэнты, аспіранты, магістранты, выкладчыкі і супрацоўнікі БДЭУ, але і спецыялісты навуковых устаноў, органаў кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый рэспублікі, студэнты іншых ВНУ. Штодня бібліятэку наведвае каля 2 тыс. чытачоў.


З 1991 года ў дзейнасць бібліятэкі паўсюдна сталі ўкараняцца кампутарныя інфармацыйныя тэхналогіі, што дазволіла ёй падняцца на якасна новы ўзровень бібліятэчнага забеспячэння навучальнага працэсу. Цалкам аўтаматызаваным стаў ўлік і апрацоўка новых паступленняў, генеруюцца бібліяграфічныя базы дадзеных, чытачы атрымалі магчымасць карыстацца электронным каталогам кніг і артыкулаў.


З 2002 года ў бібліятэцы ўкаранёна аўтаматызаваная бібліятэчная інфармацыйная сістэма "MARС-SQL". У 2005 г. пачаў функцыянаваць шматузроўневы web-сайт бібліятэкі http://library.bseu.by з анлайнавым доступам да каталогаў, бюлетэня новых паступленняў. Бібліятэка прадстаўлена ў сацыяльных сетках - старонкі ў Facebook, у вКонтакте, у Twitter, у Аднакласніках. У бібліятэцы ўкаранёна тэхналогія штрыхкадавання фонду, аўтаматызаванае абслугоўванне на абанементах.


У 2000 годзе пачалося фарміраванне структуры і напаўненне электроннай бібліятэкі БДЭУ. Доступ да дакументаў падаваўся толькі з лакальнай сеткі універсітэта. Са снежня 2013 года на аснове вольна распаўсюджванага праграмнага забеспячэння ўведзена ў эксплуатацыю ЭБ, якая прадстаўляе доступ да ўсіх назапашаных рэсурсаў. У ЭБ прадстаўлены наступныя дакументы: матэрыялы канферэнцый і семінараў, артыкулы з перыядычных выданняў універсітэта, патэнты, навучальныя праграмы, дапаможнікі і вучэбна-метадычныя комплексы па дысцыплінах, электронныя аналагі друкаваных выданняў. Адным з найважнейшых відаў навучальных матэрыялаў, якія ўваходзяць у структуру электроннай бібліятэкі, з'яўляюцца электронныя вучэбна-метадычныя комплексы (ЭВМК). У мэтах павышэння якасці адукацыі і ўдасканалення навучальнага працэсу праводзіцца сумесная работа бібліятэкі і выкладчыкаў БДЭУ па забеспячэнні кожнай дысцыпліны паўнавартаснымі ЭВМК. Знайсці ЭБ можна па адрасе http://edoc.bseu.by/


На працягу шэрагу гадоў бібліятэка актыўна супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі бібліятэкамі, інфармацыйнымі цэнтрамі, з'яўляецца ўдзельніцай міжнароднага карпаратыўнага праекта па абмене бібліяграфічнай інфармацыяй МАРС і каардынатарам праекта БелАР па аналітычнаму роспісу беларускіх перыядычных выданняў (сярод бібліятэк ВНУ Беларусі). З 2010 года БДЭУ падлучаны да віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сёння чытачы маюць магчымасць скарыстацца разнастайнымі, набытымі універсітэтам, паўнатэкставымі базамі дадзеных: Grebennikon, Навуковай электроннай бібліятэкай eLIBRARY.RU, EAST VIEW, ЕBSCO; «Універсітэцкай бібліятэкай анлайн», SCOPUS, ІПС «Стандарт»; прававымі базамі дадзеных - Эталон, Бізнес-інфо, КонсультантПлюс, Нормативка.by. А таксама пратэставаць магчымасці шматлікіх баз дадзеных, якія прадастаўляюць універсітэту камерцыйныя арганізацыі.


Надаецца вялікая ўвага павышэнню кваліфікацыі супрацоўнікаў. Па ініцыятыве бібліятэкі БДЭУ на базе ІПК і ПЭК арганізаваны курсы павышэння кваліфікацыі, на якіх навучаюцца як супрацоўнікі бібліятэкі БДЭУ, так і іншых бібліятэк ВНУ рэспублікі.



Яндекс.Метрика