Новыя паслугі библиятэкі

Бібліятэка універсітэта аказвае паслугі па рэгістрацыі навукоўцаў БДЭУ ў інфармацыйна-аналітычнай сістэме Science Index, пабудаванай на аснове дадзеных Расійскага індэкса навуковага цытавання (РИНЦ), а таксама па стварэнні аўтарскага профілю ў Акадэміі Google..

Асноўнай мэтай ажыццяўлення рэгістрацыі з'яўляецца павелічэнне паказчыкаў публікацыйнай актыўнасці асобных навукоўцаў і арганізацыі ў цэлым, садзейнічанне руху наперад навуковых публікацый навукоўцаў БДЭУ ў сусветную інфармацыйную прастору.

Аказанне дапамогі ў рэгістрацыі можа быць здзейснена ў інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле (ком. 10), навуковай чытальнай зале для выкладчыкаў, аддзеле электронных інфармацыйна рэсурсаў (ком. 6) і інш. падраздзяленнях бібліятэкі. Запіс на групавыя кансультацыі можна ажыццявіць па тэлефонах: 10-36 (Котава Алена Васільеўна); 10-22 (Александровіч Аксана Дзмітрыеўна); 10-37 (Пятрэева Святлана Віктараўна) або e-mail: biblinf@bseu.by.


Яндекс.Метрика