
Запрашаем наведаць навучальныя заняткі для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, якія здапапогуць вам:
- азнаеміцца з пералікам электронных інфармацыйных рэсурсаў, даступных у бібліятэке БДЭУ;
- сфармаваць практычныя навыкі працы з электронным каталогам;
- вывучыць функцыянальныя магчымасці паўнатэкставых баз даных;
- раскрыць механізм напаўнення і асаблівасці ў працы электроннай бібліятэкі ўніверсітэта.
Куратарам на заметку! Запісацца на наведванне занятку можна па тэлефоне 10-36 (Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел, Котава Алена Васільеўна).
На сайце бібліятэкі БДЭУ ў раздзеле «Базы данных» вы знойдзеце падрабязныя звесткі пра структуру электроннага каталога і ўсіх набытых паўнатэкставых базах дадзеных, а таксама базах дадзеных у тэставым доступе.
Раздзел сайта «Карысныя спасылкі» дапаможа ажыццявіць пераход да сусветна вядомых інтэрнэт-каталогаў, рэсурсаў адкрытага доступу, калекцый замежных дысертацый і г.д.