«БДЭУ - 85!!!»
— Верыш ты мне альбо не:
У гэту весну БДЭУ 85 міне.
— Дружа мой, ты мне павер,
Што раней і што цяпер
Наш любімы Універ
Быў, ёсць, будзе ён заўжды па-юнацку малады!
Тут энергія пульсуе — моладзь тут жыццём кіруе!
Усяму хоча навучыцца, бы з крыніцы той вады напіцца!
І бягом у бібліятэку пазнаваць сакрэты эканомікі і свету.
А каб добра навучацца, трэба ж перш падмацавацца.
У чытальнай зале дзесь прысесці,
Смакаты якой паесці.
І пагутарыць, і паспрачацца,
Весела пажартаваць, дружна пасмяяцца.
І пасэлфіць — важна справа:
Стрэль вачыма ўлева,
Стрэль вачыма ўправа.
Пасля гэткае размінкі, без усякай там замінкі
Прыступіць да разумовай трэніроўкі,
Каб замацаваць сваю спецпадрыхтоўку:
Смела навуковыя вяршыні штурмаваць
І ў глыбіні інфармацыі ўпэўнена ныраць.
А ты кажаш: 80 ды яшчэ і 5.
Дружа мой, ты мне павер,
Што раней і што цяпер
Наш любімы Універ
Быў, ёсць, будзе ён заўжды па-юнацку малады!
20 мая 2018
Кулік Ірына, вядучы бібліёграф