Падзяка

Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта як Каардынацыйны і метадычны цэнтр сеткі бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь выказвае падзяку калектыву бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і асабіста Сяргею Вікенцьевічу Шандору з нагоды 85-гадовага юбілею Бібліятэкі!


Ваша Бібліятэка заўсёды знаходзіцца ў пошуку новых творчых ідэй, пры гэтым захоўвае традыцыі, якія назапашаны гадамі, з'яўляецца цэнтрам развіцця навукі, культуры і адукацыі.


Вы ўносіце значны ўклад у падрыхтоўку навуковых кадраў і спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі, далучаеце студэнцтва да лепшых дасягненняў айчыннай і сусветнай навукі і культуры, выконваеце Місію асветніка і выхавацеля.


Прыміце словы шчырай падзякі за талент, веды, творчасць і цёплыя пажаданні добрага здароўя, шчасця, аптымізму, здзяйснення грандыёзных планаў і ідэй, удзячных чытачоў і далейшых поспехаў на доўгія гады!


Яндекс.Метрика